02.06.2026
«І тчэ, забыўшыся, рука, заміж персідскага узора, цвяток радзімы васілька». У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея з’явіўся сапраўдны слуцкі пояс пачатку XIX стагоддзя, створаны на легендарнай Радзівілаўскай мануфактуры. Гэта другі поўны слуцкі пояс у музеі. Распавяла загадчык аддзела старажытна-беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Алена Карпенка.
