Калекцыю Валянціна Елізар'ева з больш як 1,4 тыс. рэдкіх выданняў і дакументаў перадалі ў дар галоўнай бібліятэцы нашай краіны

13.10.2026 

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая перадача асабістай кніжнай калекцыі народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева. Гэта збор манаграфій, альбомаў, кніг, дакументаў, афіш з аўтографамі знакамітых балетмайстраў і артыстаў. Падрабязнасці ў Маргарыты Прохар.