Каля 400 твораў нямецкіх мастакоў прэзентавалі ў сталічным Палацы мастацтва

11.03.2020

У сталічным Палацы мастацтва ў межах Тыдняў Германіі, якія пройдуць у Беларусі па 30 красавіка, адкрылася выстава "Шляхамі нямецкага мастацтва". У экспазіцыі – каля 400 твораў больш за 100 аўтараў. Графіка, фатаграфія, інсталяцыя, скульптура – праз гэтыя віды мастацтва можна прасачыць гісторыю развіцця Германіі з 1949 года і да сёння. Працягвае каардынатар культурных праграм Інстытута імя Гётэ ў Беларусі Ірына Пінігіна-Пятроўская.

Экспанаты не належаць прыватным калекцыям ці арганізацыям, а трапілі ў Палац мастацтва са Штутгарцкага Інстытута сувязей з замежнымі краінамі. Мастакі ў работах паказалі шлях развіцця Ўсходняй і Заходняй Германіі, пэўныя творы прысвечаны ўз'яднанню. А гэта значная падзея не толькі для краіны, але і для ўсёй міжнароднай прасторы, адзначыў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

Выстава працягнецца ў сталічным Палацы мастацтва па 12 красавіка. Яе ўжо ўбачылі шмат у якіх гарадах і краінах, надышла чарга пазнаёміць з экспазіцыяй гасцей і жыхароў Мінска. 

Фота: sb.by