Каля музея "Беларуская хатка" адкрылі "Сцежку пісьменнікаў"

14.09.2020

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць філіял "Беларуская хатка", дзе адкрылі сцежку пісьменнікаў. Імёны сцежкі – гэта імёны дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя – Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Людвіка Сівіцкая, Язэп Лёсік, Уладзіслаў  Галубок  і Аркадзь Смоліч. “Мы даём магчымасць дакрануцца да рарытэтаў гісторыі – пабываць на алеі, дзе збіраліся пісьменнікі, пахадзіць іх сцежкамі, прысесці на імянныя лаўкі ў скверыку”, – расказаў дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў.

На адкрыцці праекта “Сцежка пісьменнікаў” прысутнічалі ганаровыя госці – сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік, а таксама сваячка Максіма Багдановіча Вольга Дашкоўская, якая падзялілася ўражаннямі.

Фота: holiday.by