Калядную гульню "Жаніцьба Цярэшкі" правядуць у Мінску

09.01.2020

"Жаніцьба Цярэшкі” – калядная гульня, дзе кожны знойдзе сабе пару. Традыцыйны абрад з песнямі, танцамі і застоллем правядуць сёння ў Мінску. Арганізатары запрашаюць нежанатую моладзь і нагадваюць: нярэдка пары, створаныя падчас гульні, потым сапраўды браліся шлюбам. Расказвае музыкант Сяржук Доўгушаў.

Праект “Традыцыя” спрабуе даць сталічную прапіску мастацтву, якое нарадзілася і доўга жыло ў вёсках. Сыходзяць носьбіты аўтэнтычнай культуры, і гарадская моладзь імкнецца пераняць ад апошніх знаўцаў песні, танцы і абрады. Пасля сабраны фальклор прэзентуюць на фестывальных і клубных пляцоўках. На імпрэзе дакладна адновяць старажытную дзею. За танцавальную частку адказвае вядомы этнограф і харэограф Сяргей Выскварка.

Фота: citydog.by