Калядны тыдзень навукі і інавацый праходзіць у Мінску

25.12.2019

Калядны тыдзень навукі і інавацый знаёміць школьнікаў з дасягненнямі беларускіх навукоўцаў. Дзяцей і падлеткаў запрашаюць на майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі і лекцыі. Даступна і цікава пра штучны інтэлект, робататэхніку, альтэрнатыўныя крыніцы энергіі і іншае раскажуць супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук. Падрабязней пра форум – старшыня савета маладых навукоўцаў Станіслаў Юрэцкі.

Падзея праходзіць з 23 па 27 снежня.  

Фота: nasb.gov.by