Каляндарна-песенную творчасць міжрэчча Дняпра, Друці і Бярэзіны сабралі ў аўдыяатлас

12.05.2020

Выйшаў 12-ты выпуск “Аўдыяатласа традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”. Ён прысвечаны каляндарна-песеннай творчасці міжрэчча Дняпра, Друці і Бярэзіны. Над выданнем працавалі спецыялісты кабінета традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Падрабязней расказвае укладальнік выпуска, этнамузыколаг Кацярына Семярыхіна.

У зборніку – 21 аўдыязапіс. Гукавыя матэрыялы суправаджаюцца каментарыямі, нотна-тэкставымі транскрыпцыямі і фотаздымкамі. Кампакт-дыскі дапаўняе брашура з артыкуламі на беларускай, рускай і англійскай мовах і картай рэгіёна.

Фота: facebook.com