Канал "Культура" адаптаваў для радыё пастаноўку "Беларусь. Дыдактыка" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

27.12.2019

Канал “Культура” Беларускага радыё падрыхтаваў чарговы пераднавагодні падарунак! У гэту нядзелю, 29 снежня, а 19-й прагучыць радыёспектакль “Беларусь. Дыдактыка”. Творчая каманда адаптавала для радыё аднайменную пастаноўку Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Для рэжысёра Лікі Пташук гэта не першы радыёспектакль, створаны за апошні час на канале "Культура", але адметны.

Радыёспектакль “Беларусь. Дыдактыка” канал “Культура” прысвячае Году малой радзімы, а таксама 80-гадоваму юбілею народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель. Па словах рэжысёра Лікі Пташук, гэта своеасаблівы бенефіс актрысы. У радыёверсіі, як і ў тэатральнай пастаноўцы, яе падтрымаў Дзмітрый Лук'янчык.

Фота: minsknews.by