Канал "Культура" прадстаўляе Шэрлака Холмса па-беларуску

04.07.2016

10 ліпеня ў праграме “Бібліятэка без межаў” пачынаем чытаць “Прыгоды Шэрлака Холмса” Артура Конан-Дойла ў перакладзе на беларускую мову. Кніга выйшла ў серыі “Бібліятэка часопіса “Прайдзісвет”. Першае апавяданне - “Скандал у Багеміі”. Пераклад Ганны Янкута.

Чытае артыст Аляксандр Аўчыннікаў.

Рэдактар - Марыя Дуброўская.

Эфір - па нядзелях у 14:10. Паўтор - па суботах 14:10.