15.03.2022
Сёлета 70-годдзе адзначае Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча. Гэта адзін з музычных брэндаў нашай краіны, які створаны выдатным дзеячам нацыянальнай музычнай культуры Беларусі Генадзем Цітовічам. 16 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны юбілею знакамітага калектыву.
Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча вызначае высокае выканальніцкае майстэрства, самабытнасць рэпертуару. Шырокі творчы дыяпазон калектыву дазваляе ахопліваць разнастайную тэматыку народных і аўтарскіх твораў, якія паказваюць усё багацце вобразаў і фарбаў нацыянальнага мастацтва.
Вось што аб канцэртнай праграме расказалі салісткі калектыву Наталля Базарэвіч і Людміла Зямцова.
Фота - philharmonic.by