Канцэрт да 80-годдзя Уладзіміра Мулявіна ‒ сёння ў Белдзяржфілармоніі

12.01.2021

Сёння ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт, прысвечаны 80-годдзю музыканта, спевака, гітарыста-віртуоза, аранжыроўшчыка, заснавальніка і кіраўніка легандарнага ансамбля “Песняры”, народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна. 

Ужо шмат гадоў музычныя праграмы памяці Уладзіміра Мулявіна праводзяцца з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча, з якім творца сябраваў і плённа працаваў. Вось што распавёў пра сённяшнюю праграму дырэктар аркестра Барыс Ліўшчыц.

Фота: belarus.by