Канцэрт памяці кампазітара Алега Молчана пройдзе ў Белдзяржфілармоніі

23.10.2020

У нядзелю ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі пройдзе канцэрт памяці кампазітара Алега Молчана. У праграме ‒ вядомыя песенныя і інструментальныя творы, музыка да спектакляў. Удава творцы спявачка Ірына Відава выканае дзве новыя кампазіцыі.

На канцэрце прагучыць 6 прэм’ер. У праграме прымуць удзел Дзяржаўны камерны хор Беларусі, хор Свята-Духава кафедральнага сабора, гурт “Чысты голас”, піяніст Аляксандр Музыкантаў, артысты Мікалай Скорыкаў і Анатоль Кашапараў.

Перад канцэртам у фае Белдзяржфілармоніі арганізуюць выставу памятных рэчаў кампазітара: фотаздымкаў, сцэнічных касцюмаў, рукапісных клавіраў, нотных і CD-выданняў.

Фота: sb.by