Канцэрт памяці кампазітара Валерыя Гаўрыліна пройдзе ў сталічнай філармоніі

13.11.2019

Сёння на сцэне малой залы імя Рыгора Шырмы ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт памяці савецкага і расійскага кампазітара Валерыя Гаўрыліна. Падзея ‒ у рамках праекта "Музычная гасцёўня". Яго стваральніца і нязменны кіраўнік Таццяна Старчанка напярэдадні канцэрта адзначыла: музыка Валерыя Гаўрыліна мілагучная, але не простая.    

Фота: philharmonic.by