Канцэрт-прысвячэнне Фёдару Шаляпіну ў Вялікім

11.02.2022

13 лютага споўніцца 149 гадоў з дня нараджэння выдатнага опернага спевака, чалавека-легенды, унікальнага баса Фёдара Шаляпіна, імя якога ўвайшло ў скарбніцу сусветнай музычнай культуры. У сваёй творчасці ён надзвычай дзіўна і арганічна палучыў трагедыйны дар, яскравую сцэнічную пластыку і мастацкую задуму.
Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе незвычайную канцэртную праграму, прысвечаную дню нараджэння выдатнага майстра. Расказвае рэжысёр канцэрта, саліст тэатра, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алег Мельнікаў. Дарэчы, ён з’яўляецца і старшынёй Шаляпінскага таварыства Беларусі, якое стала адным з куратараў гэтага праекта.

Да дня нараджэння Фёдара Шаляпіна, як яго называлі "цара-баса" прымеркавана выстава работ вядомага беларускага мастака тэатра і кіно Уладзіміра Чарнышова, з якой можна будзе азнаёміцца ў фае тэатра. Салісты ж Вялікага тэатра Беларусі, практычна ўсе мужчынскія галасы, падрыхтавалі канцэрт-прысвячэнне памяці выдатнага артыста.

Фота - bolshoibelarus.by