03.11.2023
15 лістапада сапраўдны падарунак чакае прыхільнікаў французскага музычнага стылю. У Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах XLIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Беларуская музычная восень» адбудзецца канцэрт «Французскі бульвар», у якім прагучаць хіты ўсіх часоў, залатыя шлягеры Шарля Азнавура, Джо Дасэна, Эдзіт Піяф, Мірэй Мацье і іншых артыстаў, на творчасці якіх вырасла не адно пакаленне гледачоў. На праект запрашае вядомая эстрадная спявачка, салістка Маладзёжнага тэатра эстрады Вольга Калеснікава.
У межах праекта «Французскі бульвар» Вольга Калеснікава выступіць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча. Расказаў аб праграме дырэктар калектыву Барыс Ліўшыц.
Фота - philharmonic.by