20.09.2016
Вядомыя арганісты з васьмі краін дадуць серыю канцэртаў да 24 лістапада. Міжнароднае свята "Арганы Еўропы гучаць у Гродне" праходзіць трэці раз. Арганісты выконваюць творы на ўнікальным, адзіным не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі СНД, інструменце, устаноўленым у канцэртнай зале музычнага каледжа. Арган дазваляе аднавіць сапраўднае тэмбравае гучанне рэальных арганаў Еўропы, запісанае ў памяць прылады. Падрабязней расказвае дырэктар гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Аляксей Саладухін.
Фота: music.grodno.by