27.02.2020
Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле імя Рыгора Шырмы ‒ 80. 28 лютага ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь адзначыць юбілей гала-канцэртам “Традыцыі – гэта перадача агню”. У праграме ‒ апрацоўкі беларускіх народных песень, руская класіка і творы сучасных айчынных і замежных аўтараў. Таксама ў канцэрце прымуць удзел ансамбль салістаў "Класік-Авангард" і тэатр танца "Альтана".
Галоўны дырыжор капэлы Вольга Янум звярнула ўвагу на ўніверсальнасць і рознабаковасць калектыву. Пра гэта сведчыць рэпертуар ‒ ад камерных твораў да кантатна-аратарыяльнага і опернага жанраў. Асноўны напрамак дзейнасці капэлы ‒ папулярызацыя беларускага харавога мастацтва.
Фота: philharmonic.by