Капэла “Sonorus” адкрывае канцэртны сезон праграмай "За рэхам далягляду"

09.10.2019

Музычная капэла “Sonorus” сёння адкрывае дваццаць восьмы канцэртны сезон праграмай "За рэхам далягляду". Музыканты прапануюць паслухаць забытыя матывы родных напеваў і адгалоскі ўспамінаў пра страчанае мінулае. Пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора калектыву Аляксандра Хумалы аркестр зайграе на сцэне канцэртнай залы “Верхні горад”.

Фота: facebook.com