Карціны 16-ці віцебскіх мастакоў прэзентавалі на віртуальнай выставе "Мастак і горад"

20.05.2020

Выставачны праект “Мастак і горад” сёлета адкрыўся ў анлайн-фармаце. Віртуальны тур на плошчы Якуба Коласа даступны на сайце higminsk.by. Гледачы аглядаюць стэнды з усіх бакоў, а пры націску на рэпрадукцыю карціна адкрываецца як асобны фотаздымак.Таксама размешчаны аўдыягіды. Расказвае вядучы анлайн-адкрыцця Мікіта Моніч.

За гады існавання праекта ў цэнтры Мінска выстаўлялі творы Мікалая Селешчука, Валянціна Губарава, Георгія Скрыпнічэнкі, летась выставу прысвяцілі дзвюм Зоям – Літвінавай і Луцэвіч. Сёлета сярод шаснаццацi аўтараў – Аляксандр Малей, Андрэй Духоўнікаў, Валянціна Ляховіч, Алег Скавародка, Пётр Кірылін і iншыя творцы. Працягвае начальнік аддзела маркетынгу банка-спонсара праекта Вольга Жукава.

Плануецца, што праект “Мастак і горад” ажыве і ў традыцыйным фармаце – на плошчы Якуба Коласа – калі дазволіць эпідэміялагічная сітуацыя.