Карціны пятнаццаці лепшых бабруйскіх мастакоў прэзентавалі ў сталічным Палацы мастацтва

09.07.2020

Творчасць бабруйскіх майстроў прэзентавалі ў сталіцы. У Палацы мастацтва – рэтраспектыва, прысвечаная 30-годдзю гарадской суполкі Беларускага саюза мастакоў. Дэманструюцца жывапісныя і графічныя работы, дэкаратыўна-прыкладныя творы. Наведвальнікі пазнаёмяцца са спадчынай вядучых аўтараў – Анатоля Концуба, Уладзіміра Рубцова, Эдуарда Белагурава, Юрыя Нікіфарава і іншых. 

Перыяд найбольшай актыўнасці бабруйскай суполкі мастакоў – канец мінулага стагоддзя. Многія творцы пайшлі з жыцця, і сёння арганізацыя налічвае толькі 10 удзельнікаў, не хапае маладых талентаў. Ажывіць культурную прастору горада дапамагае міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль”. Але па словах арганізатара падзеі Валерыя Калтыгіна, некалькі аспектаў пакуль не дазваляюць назваць пленэр брэндам Бабруйска.

Рэтраспектыва суполкі адкрыта да 19 ліпеня.

Фота: facebook.com