"Карта госця" адкрыла свае цэнтры ў Мінску и Магілёве

03.06.2019

"Мінгардаведка" пры падтрымцы міністэрстваў спорту і турызму і культуры рэалізуе праект "Карта госця". Гэта пластыкавая смарт-карта, якая дае права наведваць музеі, галерэі і іншыя аб’екты, уключаныя ў праграму, бясплатна або са зніжкай. Існуе некалькі тыпаў карт, яны адрозніваюцца па часе дзеяння - ад сутак да года, па наяўнасці праязнога білета і тыпах зніжак – падрабязнасці на сайце minskpass.by. Пра тое, як пашыраецца праект, распавядзе дырэктар унітарнага прадпрыемства “Мінгардаведка” Барыс Васільеў.

Зараз унітарнае прадпрыемства "Мінгардаведка" сумесна з аблвыканкамамі актыўна збірае інфармацыю пра славутасці ў рэгіёнах, каб уключыць у праграму як мага больш аб’ектаў па ўсёй краіне. Так, нядаўна ў спіс “Карты госця” ўключылі славутасці Іўеўскага раёна.

Фота: minsknews.by