Карты з веласіпеднымі маршрутамі па Аўгустоўскім канале распрацоўваюць на Гродзеншчыне

16.06.2020

Карты з веласіпеднымі маршрутамі па Аўгустоўскім канале пад індывідуальны запыт турыстаў распрацоўваюць на Гродзеншчыне. На працягу месяца яны з’явяцца ў адкрытым доступе, у тым ліку ў турысцка-інфармацыйным цэнтры пасёлка Сапоцкін. Будзе некалькі варыянтаў веласіпеднага ваяжу ўздоўж воднай артэрыі: ад сямейнай прагулкі да прафесійнай велагонкі па перасечанай мясцовасці. Працягласць, умовы і транспарты сродак – усё гэта падбяруць з улікам пажаданняў і фізічнай падрыхтоўкі турыстаў.

"Зараз у раёне Аўгустоўскага канала даступна 12 турыстычных маршрутаў: веласіпедныя, пешаходныя і водныя", – паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

Фота: sb.by