Каталог твораў выставы "Сальвадор Далі" прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі

15.04.2019

У Мінску працягваецца Міжнародны выставачны праект “Сальвадор Далі”, арганізаваны Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі сумесна з кампаніяй “Гальперын і сыны”. Днямі прэзентавалі каталог праекта. Выданне падрыхтавалі дызайнеры і фатографы Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, вядомыя творчымі праектамі як у нашай краіне, так і за мяжой. Распавядае Аляксандр Аляксееў.

У каталогу выставы Сальвадор Далі больш за 100 работ іспанскага майстра. У ім інфармацыя пра скульптуру, кераміку, літаграфіі і прадметы інтэр’ера. Пра выданне каталога і значнасць выставачнага праекта ўвогуле раскажа дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Праект Сальвадор Далі разгарнуўся  на дзвюх пляцоўках - у Нацыянальным мастацкім музеі, а таксама ў выставачнай зале LIBRA. Яго можна наведаць да 30 чэрвеня.

Фота: zviazda.by