Керамісты з шасці краін сабраліся на пленэры ў в.Гародная

25.07.2016

V Міжнародны пленер ганчароў пройдзе да 2 жніўня ў вёсцы Гародная Столінскага раёна. Удзельнікамі стануць 30 майстроў керамікі з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Літвы і Польшчы. Як расказаў намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Сідарэвіч, на пленэр запрошаны як вядомыя ганчары, якія працуюць у традыцыйнай народнай тэхніцы, так і керамісты-наватары.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. livemaster.ru