Кінаафішы 1940-х і 50-х гадоў прэзентавалі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

30.03.2021

Выстава “Подых часу на кінаэкране” адкрылася ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыі – кінаафішы 1940-х і 50-х гадоў з фондаў музея, а таксама збору Музея гісторыі беларускага кіно. "Плакаты адлюстроўваюць развіццё пасляваеннага мастацтва", – кажа куратар выставы Анастасія Стахоўская.

Выставу дапоўніў рэквізіт са здымак айчынных фільмаў “Канстанцін Заслонаў” Аляксандра Файнцымера і Уладзіміра Корш-Сабліна і “Дзяўчынка шукае бацьку” Льва Голуба. Экспанаты прапанавала нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”.

Экспазіцыя працуе ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да 18 красавіка.

Фота: belta.by