23.11.2023
Сёння вечарам у канцэртнай зале «Мінск» упершыню будзе прадстаўлены праект «Кіно з аркестрам», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння легендарнага кінарэжысёра, народнага артыста СССР Леаніда Гайдая. Праект прэзентуе заслужаны калектыў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Фінберга. Расказаў аб праграме мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Максім Расоха.
Фота - orchestra.by