“Класік Авангард” іграе "Маладую Польшчу"

22.09.2016

Другая палова верасня дэманструе плённае культурнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай. Напярэдадні ў Белдзяржафілармоніі ў выкананні салістаў “Класік Авангард” адбыўся канцэрт “Музыка маладой Польшчы”. Гледачы пачулі творы кампазітараў руху “Маладая Польшча”, які ахапіў перыяд развіцця нацыянальнай культуры ў канцы 19 – пачатку 20-га стагоддзя. На канцэрце прысутнічаў саветнік дырэктара Польскага інстытута ў Мінску Матэуш Адамскі.

Фота: instpol.by