23.02.2022
24 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт цыкла "Класіка для ўсіх" Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. Канцэрт раскрывае бязмежныя магчымасці класічнай музыкі. А гэта - драма з аптымістычным фіналам, танцавальная феерыя і трылер з элементамі хорара. Расказвае аб праграме галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік калектыву, маэстра Аляксандр Анісімаў.
У праграме канцэрта цыкла "Класіка для ўсіх" прыме ўдзел знакаміты беларускі піяніст Уладзімір Дулаў.
Фота - sb.by