Класіка – гэта класна!

25.04.2024

27 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт Дзяржаўнага  камернага  аркестра Рэспублікі Беларусь з цыкла «Класіка – гэта класна!». Прапануецца праграма «Спаборніцтвы двух Ш», дзе будуць «канкурыраваць» творчасці геніяльных кампазітараў розных эпох: Штрауса і Шастаковіча. Аб адметнасцях гэтага паядынку расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву, заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.

Фота - philharmonic.by