17.08.2026
У аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна ў дзявяты раз прайшоў міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Сёлетні лейтматыў фестывалю – «Жаночы голас Палесся: спадчына, якая жыве». Фальклорную і гастранамічную культуру прадставілі 13 падворкаў Брэстчыны і Гомельшчыны, а ўздоўж Прыпяці разгарнуўся фестывальны горад з канцэртнымі пляцоўкамі, палаткамі рамеснікаў, інтэрактыўнымі зонамі і кінатэатрам. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.
