Кніга Армэна Сардарава прысвечана архітэктуры беларускіх і сусветных храмаў

16.12.2020

Кніга Армэна Сардарава "Храм. Традыцыі сусветнай і беларускай архітэктуры" пабачыла свет у выдавецтве "Беларусь". Навінка расказвае пра святыні хрысціян, мусульман, іўдзеяў, будыстаў і прадстаўнікоў іншых веравызнанняў. Пад увагай ‒ культавыя збудаванні нашай краіны, Расіі, Грэцыі, Арменіі, Кітая і іншых дзяржаў. Расказвае аўтар.

Армэн Сардараў ‒ вядомы праекціроўшчык і даследчык, дэкан архітэктурнага факультэта. У няпростыя для чалавецтва часы ён разглядае храм як сімвал адзінства людзей. Аўтар акцэнтуе ўвагу на тым, што менавіта ў храмавай архітэктуры матэрыяльна і метафізічна выяўлялася вера ў Бога.

Выданне багата ілюстраванае. Старонкі аздоблены аўтарскімі фотаздымкамі з 24 краін. Дзякуючы падтрымцы Міністэрства інфармацыі, на паліцы кнігарняў і бібліятэк адправіліся 700 экзэмпляраў кнігі.

Фота: times.bntu.by