Кніжны свет раслін Беларусі

28.04.20 

У Мінску прэзентавалі кнігі серыі “Зялёныя лекары і небяспечныя суседзі. Свет раслін Беларусі”. Гэта праекты выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя”. “Свет раслін унікальны і непаўторны, і мы падрыхтавалі кнігі як для дзяцей, так і для дарослых, каб навучыць разбірацца ў раслінным свеце нашай краіны”, - адзначыла дырэктар выдавецтва Вольга Ваніна.

Навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Васіля Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Лябедзька прэзентаваў кнігу для дзяцей “Зялёныя лекары. Дзікарослыя лекавыя расліны Беларусі”. Распавядаецца аб дванаццаці шырока распаўсюджаных раслінах, паходжанні іх назваў, лекавых якасцях, выкарыстанні.

Фота http://nasb.gov.by/