Коласаўскі тэатр прапануе відэазапісы спектакляў

21.05.2020

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску працуе ў рэжыме анлайн. Гэта дазваляе падтрымліваць сувязь з гледачом  і далучаць да тэатральнага мастацтва новых прыхільнікаў. Увазе прыхільнікаў мельпамены ‒ трансляцыі відэазапісаў мінулых спектакляў на мясцовым тэлебачанні. Таксама пастаноўкі розных гадоў і жанраў дэманструюцца ў групе "Коласаўскі тэатр" у сацыяльнай сетцы "Вконтакте". Расказвае кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Алесь Замкоўскі.

Зараз у тэатры ідуць рэпетыцыі, калектыў працуе над новымі пастаноўкамі. Коласаўцы рыхтуюцца і чакаюць сустрэчы з гледачамі, якая адбудзецца, як толькі дазволіць эпідэміялагічная сітуацыя.

Фота: kolastheatre.by