Коласаўскі тэатр прэзентуе прэм'еру "Дом на мяжы" па п'есах Славаміра Мрожака

26.03.2020

Заўтра, у Міжнародны дзень тэатра, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску запрашае на прэм’еру трагікамедыі Дом на мяжы. Спектакль паводле дзвюх аднаактовых п’ес Славаміра Мрожака паставіў рэжысёр Міхась Краснабаеў. Ён даўно хацеў паставіць п’есу “Караль”, але яна аднаактоўка, і поўнафарматнага спектакля не атрымалася б. Тады з’явілася думка далучыць яшчэ адну п’есу польскага драматурга – “Дом на мяжы”.

У тэатры адзначаюць, што прэм’ерны спектакль будзе вострым па думцы, сучасным, актуальным, у нечым незвычайным. Падобнага плану драматургія на коласаўскай сцэне даўно не ставілася. 

Дагэтуль тэатр звяртаўся да творчасці Славаміра Мрожака двойчы. У 1989-м была пастаўлена п'еса "Танга" (рэжысёр К. Ратніцкі), у 1992-м  "Шчаслівае здарэнне" (рэжысёр – Б. Эрын). Прэм’ерны паказ Дома на мяжы пройдзе заўтра, наступны – 9 красавіка.

Фота: vitvesti.by