Конкурс "АрхНавацыя" падвёў вынікі

25.11.2019 

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі падвялі вынікі Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці "АрхНавацыя-2019". У заключным этапе прынялі ўдзел больш за 500 навучэнцаў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. На выставе – каля 300-т работ. Гэта архітэктурныя макеты, мастацкія фотаздымкі, жывапісныя і графічныя работы, відэаролікі, а таксама творы з гліны. Пра тое, як праходзіў адбор мастацкіх работ, раскажа старшыня журы, скульптар Аляксандр Прохараў.

Сярод экспанатаў выставы-конкурсу - беларускія Палацы,  Белая вежа, таксама дамы мары юных творцаў і сусветна вядомыя славутасці. Лізавета Аксёнава, напрыклад, стварыла Біг-Бэн з гліны. Дзяўчына прызналася, што ёй вельмі падабаецца гадзіннікавая вежа.

На Рэспубліканскай выставе-конкурсе дзіцячай творчасці "АрхНавацыя-2019" дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ўзнагародзілі 54 аўтараў. Удзел у сёлетняй "АрхНавацыі" прынялі творцы ад 4 да 20 гадоў. Некаторыя стваралі работы пад кіраўніцтвам бацькоў, іншыя – выкладчыкаў, аднак дарослыя адзначаюць – ініцыятыва была выключна юных талентаў.