Конкурс “Славутыя імёны маёй малой радзімы” завяршыўся ў Беларусі

30.10.2019

Творчае спаборніцтва зладзілі Беларускі фонд культуры, выдавецкі дом “Звязда” і Нацыянальны гістарычны музей. Краязнаўцы з розных куткоў рэспублікі прэзентавалі 26 праектаў. Яны прысвечаны вядомым землякам. Пра знакамітых выхадцаў са сваіх рэгіёнаў удзельнікі расказалі ў кнігах, памятных календарах, ілюстраваных альбомах і газетных артыкулах. Расказвае старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.

У конкурсе ўдзельнічалі журналісты, выкладчыкі, работнікі культуры, навучэнцы школ і ўніверсітэтаў. Сярод дыпламантаў – вучні Дзітвянскай школы Лідскага раёна. Працягвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Стасюлевіч.

Беларускі фонд культуры працягвае працаваць з даследчыкамі рэгіянальнай гісторыі. Наперадзе першы рэспубліканскі краязнаўчы форум, які пройдзе ў лютым.

Фота: zviazda.by