19.06.2024
21 чэрвеня ў межах Дзён культуры Краснаярска ў Мінску ў нашу сталіцу ўпершыню прыедзе адзін з лепшых калектываў Расіі – Краснаярскі камерны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Бянюмава. На сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ён дасць адзіны канцэрт, у якім прагучаць творы ад эпохі класіцызму і да нашых дзён. У праграме прыме ўдзел салістка Белдзяржфілармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, віртуозная выканаўца на цымбалах Вераніка Прадзед.
Фота - philharmonic.by