13.06.2025
Новае выданне прысвечана некаторым будынкам на вуліцы Суворава. Гэта ўжо 16 том аўтарскага праекта. У сваёй рабоце Аркадзь Міхайлавіч распавядае пра лёсы людзей, якія жылі ці працавалі ў гэтых дамах, расказвае пра знакавыя падзеі і незвычайныя сустрэчы з цікавымі асобамі, сярод якіх – вучоныя, пісьменнікі, урачы. Кніга ілюстраваная рэдкімі архіўнымі фотаздымкамі, якія пераносяць чытача ў атмасферу мінулага і даюць магчымасць убачыць віцебскія дамы такімі, якімі яны былі дзесяцігоддзі таму. Вось што адзначае сам аўтар Аркадзь Падліпскі.
Серыя «Біяграфія віцебскага дома» заўсёды выклікае цікавасць, падкрэслівае загадчыца аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна Ларыса Рагачова.
Фота: Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна