Круглы стол "Казахска-беларускае літаратурнае супрацоўніцтва на сучасным этапе"

14.04.2022

У бібліятэцы казахстанскіх пісьменнікаў горада Алматы адбыўся міжнародны круглы стол "Казахска-беларускае літаратурнае супрацоўніцтва на сучасным этапе". Ан-лайн удзел у ім прынялі літаратары Саюза пісьменнікаў Беларусі. Удзельнікі круглага стала – пісьменнікі і навукоўцы - падкрэслілі важнасць усталявання ўзаемаразумення і пошуку новых шляхоў узаемасупрацоўніцтва. Адзін з першых важных крокаў – выданне літаратурнага альманаха "Казахстан-Беларусь" на казахскай, беларускай і рускай мовах. Расказвае намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Падчас круглага стала быў прэзентаваны першы том класіка казахскай літаратуры Мухтара Аўэзава "Шлях Абая" у перакладзе на беларускую мову Міхасём Пазняковым, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Фота - zviazda.by