Крыніцу Іаана Хрысціцеля ўпарадкавалі ў Віцебску

09.06.2020

Добраўпарадкаванне дванаццаці крыніц на Віцебшчыне сёлета ўключана ў абласны план па навядзенні парадку на зямлі. Днямі ў абласным цэнтры эколагі сумесна з работнікамі прадпрыемстваў “Віцебскаблводаканал”, “Зелянбуд” і прадстаўнікамі Віцебскай праваслаўнай епархіі добраўпарадкавалі крыніцу святога Іаана Хрысціцеля. Святлана Машканава ‒ падрабязней.

З 5 чэрвеня да 31 кастрычніка ў краіне праходзіць інфармацыйная кампанія "Раскажы пра сваю крыніцу". Эколагі запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у навядзенні парадку на гэтых водных аб'ектах. Вынікі акцыі падвядуць 3-4 лістапада падчас VI Міжнароднага Воднага форуму "Крыніцы Беларусі" ў Мінску.

Фота: vitvesti.by