Кшыштаф Занусі прэзентаваў свой новы фільм "Эфір" на кінафестывалі "Лістапад"

07.11.2019

Фільм “Эфір” польскага рэжысёра Кшыштафа Занусі паказалі ў сталічным кінатэатры "Піянер" у рамках 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Карціну прэзентаваў сам творца, які сёлета – старшыня журы Нацыянальнага конкурсу.

Кшыштаф Занусі ўпэўнены: нягледзячы на тое, што ў культурах нашых краін шмат агульнага, ёсць і тое, што іх адрознівае. Гэта ў першую чаргу мысленне, заснаванае на рэлігіі. Творца распавёў, пра што яго фільм і падзяліўся ўражаннямі ад прагляду конкурсных стужак.

Фота: sb.by