Культурнае супрацоўніцтва Беларусі і Эквадора адлюстравана на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі

06.08.2018 

У экспазіцыі - работы Пэдра Вальдыўесы і Юрыя Падоліна, а таксама фотаработы аўтараў з Эквадора. "Жоўты, чырвоны, аранжавы – такія асноўныя колеры выставы", - працягвае дацэнт кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юрый Падолін. 

"Тэрытарыльяная адлегласць не перашкаджае краінам быць блізкімі. Карціны ў экспазіцыі дапаўняюць адна адну, адначасова пахнуць гарачым сонцам Эквадора, рэкамі і азёрамі Беларусі", - адзначае мастак Пэдра Вальдыўеса. 

Выстава “Фарбы культурнай дыпламатыі” адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. На вернісаж завітала творчая інтэлігенцыя, журналісты, выкладчыкі, венесуэльскія студэнты, якія вучацца ў Беларусі. У выкананні струннага квартэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прагучалі творы эквадорскага музычнага жанру пасілье.