Купалаўскі тэатр адкрывае юбілейны 100-ты сезон

02.09.2019

Купалаўскі тэатр адкрывае юбілейны соты сезон. У пастановачных планах – "Кароль Лір" у рэжысуры мастацкага кіраўніка Мікалая Пінігіна. Прэм’ера – у снежні. У канцы года новы спектакль чакаецца і на камернай сцэне. Акцёр і рэжысёр Раман Падаляка прапануе пастаноўку "Адзін"У студзені наступнага года на галоўнай сцэне пакажуць пластычны спектакль "Мой Шагал" расійскага рэжысёра Сяргея Зямлянскага.  Пра іншыя адметнасці новага сезона распавядае генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка.

Фота: facebook.com