Купалаўскі тэатр прадставіць спектакль "Гарачае сэрца" на фестывалі ў Маскве

11.04.2023

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы рыхтуецца прыняць удзел у вядомым міжнародным тэатральным фестывалі "Астроўскі ў Доме Астроўскага". Форум будзе прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння знакамітага рускага драматурга Аляксандра Астроўскага. 14 красавіка беларускі тэатр пакажа на фестывалі спектакль "Гарачае сэрца" ў пастаноўцы рэжысёра Валянціны Ераньковай. Расказала аб адметнасцях паездкі намеснік дырэктара тэатра Таццяна Дземеш.

Фота - sb.by