“Курган Славы” адзначыць 50-годдзе

13.06.2019

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вядзе работу па добраўпарадкаванні і ўборцы мемарыялаў і комплексаў. Асаблівую ўвагу надаюць мемарыяльнаму комплексу “Курган Славы”. У 2015 годзе яго ўпершыню цалкам рэканструявалі, замянілі травяное покрыва, лесвіцы, што вядуць да агляднай пляцоўкі, зрабілі сучаснае светлавое афармленне, інфармацыйныя стэнды, якія распавядаюць пра шлях да незалежнасці.

Сёлета “Курган Славы” адзначыць 50-годдзе. "У ліпені з нагоды свята ля падножжа мемарыяла з'явіцца самалёт Іл-2, які ўдзельнічаў у аперацыі "Баграціён" ", – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарата Савету Федэрацыі прафсаюзаў Арцём Ігнаценка і дадаў, што на гэтым дзейнасць арганізацыі не завяршаецца.

Фота: wikipedia.org