«Куток пакістанскай культуры» ў Барысаве

15.02.2024

Сёння ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Каладзеева адбудзецца ўрачыстае адкрыццё «Кутка пакістанскай культуры» з удзелам прадстаўнікоў Пасольства Пакістана ў Рэспубліцы Беларусь. Барысаўчане і госці горада пазнаёмяцца з культурай і адметнымі нацыянальнымі каштоўнасцямі далёкай, але сяброўскай краіны. Прадставяць работы пакістанскіх мастакоў, кнігі, што расказваюць пра культуру гэтай краіны, яе архітэктурныя помнікі, творчыя дасягненні. Адзначыла дырэктар бібліятэкі Алена Капыток.

Фота ілюстрацыйнае