Квэст мастацкага і музея гісторыі ВАВ "Аб Вялікай Айчыннай..." прымае заяўкі

3.07.20 

Пачаўся прыём заявак ад каманд для ўдзелу ў квэсце "Аб Вялікай Айчыннай...". Гэта сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. А ўжо з 8 ліпеня ўдзельнікі ў любы абраны дзень заглыбяцца ў ваенную атмасферу. Аб стварэнні і адметнасці праекта расказвае старшы навуковы супрацоўнік сектара маркетынгу мастацкага музея Алена Машчонак.

Удзельнікі квэста паглядзяць на вайну вачыма відавочцаў, пазнаёмяцца з легендарнымі асобамі і стануць сведкамі знакавых падзей. Гульцам дапаможа "Франтавы дзённік", распрацаваны спецыяльна для праекта. Распавядае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ваенна-франтавой гісторыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны  Кацярына Навіцкая.

Удзельнікі квэста атрымаюць падарункі і памятныя прызы ад музеяў і іх партнёраў.