«Кветкі – паэзія любові»

11.08.2026 

Пагрузіцца ў яркія фарбы лета, убачыць прыгожыя і пышныя букеты на жывапісных палотнах вядомых рускіх і беларускіх мастакоў можна на выставе «Кветкі – паэзія любові» са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якая працуе ў філіяле – Музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя». У экспазіцыі прадстаўлены пейзажы і нацюрморты аўтараў другой паловы XIX–XX стагоддзяў. Расказвае загадчык філіяла Марына Трафімава.