"Квіток на зоркалёт" – выстава жывапісу Анастасіі Балыш адкрыецца ў Мінскім планетарыі

07.09.2020

Мінскі планетарый разам з мастачкай Анастасіяй Балыш рыхтуе выставу “Квіток на зоркалёт”. Кожная карціна – "прыпынак у фантастычных прыгодах маляўнічых летуценняў, якія знітоўваюць зямлю і неба". Адразу пасля адкрыцця экспазіцыі, якое адбудзецца 12 верасня, наведвальнікаў запрашаюць паглядзець дакументальны фільм. 

Анастасія Балыш – выпускніца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Маскоўскага Гештальт Інстытута. Удзельніца творчага аб’яднання “Мастак”. Яе работы захоўваюцца ў Мядзельскім музеі народнай славы, музеі-запаведніку “Заслаўе”, калекцыі карцін “Tears of Happiness” (UK, Oxford, University College, MCR) і іншых зборах Беларусі і замежжа.

Уваход на выставу бясплатны, яна працягнецца да 25 кастрычніка.

Фота: vk.com/planetarium