Ларыса Фінкельштэйн: "У дадзеным выпадку не мастак галоўны, а галоўнае - горад і як на яго паглядзелі розныя людзі"

26.01.2017

У галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі адкрыўся мастацкі праект “Наперадзе Парыж, за вокнамі Еўропа”. Экспазіцыя складзена па выніках Першага Міжнароднага пленэра “на колах” аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”.  Яе аўтар і кіраўнік – мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн. Гэта выстава  - яе фармат і змест -  нехарактэрныя для галерэі “Брама”, але ўзнікла яна з традыцыі пленэраў, якія Ларыса Фінкельштэйн ладзіла некалькі гадоў запар з творцамі, якія працавалі з тэкстылем.

Фота: nlb.by